У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь» імянны прыватызацыйны чэк з'яўляецца дзяржаўнай імянной каштоўнай паперай Рэспублікі Беларусь, выпушчанай на тэрмін, устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з падпунктам 1.4 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2006 г. № 677 "Аб некаторых пытаннях распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, і набыцця маёмасці ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак", Мінскі аблвыканкам мае пераважнае права на набыццё ў уласнасць Мінскай вобласці акцый наступных гаспадарчых таварыстваў з месцам знаходжання на тэрыторыі Мінскай вобласці, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных, дзяржаўных унітарных, арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў, калгасаў, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў), якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю: