Лагатып камітэта дзяржаўнай маёмасці РБ Герб Мінскай вобласці

Валожынскі райвыканкам праводзіць аўкцыён па продажы акцый ААТ «Івянецкі завод мастацкай керамікі» з паніжэннем пачатковай цаны продажу на 20 працэнтаў

25.02.2022

Валожынскі раённы выканаўчы камітэт (222357 Мінская вобласць, г. Валожын, пл. Свабоды, 2) аб'яўляе аб правядзенні 25 сакавіка 2022 г. аўкцыёну па продажы ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці Валожынскага раёна, адкрытага акцыянернага таварыства "Івянецкі завод мастацкай керамікі" (222370 Мінская вобласць, Валожынскі раён, г.п. Івянец, вул. 1 Траўня, 42).

Памер статутнага фонду ААТ «Івянецкі завод мастацкай керамікі» складае 167604 рублі або 167604 акцыі, намінальны кошт адной акцыі 1 рубель. Дзяржаве належыць 19850 акцый або 11,8434% статутнага фонду таварыства.

Да продажу на аўкцыёне прапануюцца 19850 акцый ці 11,8434% статутнага фонду ААТ «Івянецкі завод мастацкай керамікі».

Пачатковы кошт продажу пакета акцый паніжаны на 20% і складае 99 726,40 рублёў, стартавы кошт продажу – 104 808,0 рублёў.

З падрабязнай інфармацыяй аб абвешчаным аўкцыёне можна азнаёміцца тут, а таксама ў аддзеле эканомікі Валожынскага райвыканкама па тэлефонах (+ 375 1772) 55000, 55069.

Асноўныя звесткі аб адкрытым акцыянерным таварыстве «Івянецкі завод мастацкай керамікі»
Інфармацыйныя рэсурсы